"Дзверы прычыненыя" — міністр замежных спраў Літвы пра сітуацыю на мяжы з РБ

Закрыццё пункта пропуску "Райгардас" ("Прывалка")

Закрыццё пункта пропуску "Райгардас" ("Прывалка") / t.me/grodnonewsby/

Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс у пятніцу пракаментаваў закрыццё літоўскім бокам з 1 сакавіка пунктаў пропуску "Лаварышкес" ("Катлоўка") і "Райгардас" ("Прывалка") на мяжы з Беларуссю.

"Дзверы прычыненыя, а правілы злёгку пастрожылі і змянілі,цытуе словы міністра Delfi. — Проста дыскусія дала вынік, і я думаю, што на гэтым этапе гэтага павінна быць дастаткова... Гэта дастаткова моцны сігнал, што ў Літву павінны прыязджаць тыя, хто дакладна ведае, што хоча быць тут, і тыя людзі, якія нам больш за ўсё патрэбныя".

Ландсбергіс лічыць, што было б няправільна рабіць яшчэ больш суровымі абмежаванні для беларусаў. Ён адзначыў, што ў выніку прынятых уладамі "сістэмных рашэнняў" плынь беларусаў, якія прыязджаюць у Літву, ужо скарацілася.

Яшчэ 2 пункты пропуску на мяжы з Беларуссю Літва закрыла ў жніўні мінулага года. Дзейнымі застаюцца толькі "Мядзінінкай" ("Каменны Лог") і "Шальчынінкай" ("Беняконі").

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі