Дзяцей са Смаргоншчыны прывезлі ў Мінск на экскурсію на Акрэсціна

"Незабыўная" паездка ў сталіцу

"Незабыўная" паездка ў сталіцу / shliah.by

Дзяцей са Смаргоншчыны прывезлі ў Мінск на экскурсію на... Акрэсціна (вясной туды вазілі школьнікаў з Барысава). Хлопчыкам і дзяўчынкам паказвалі прыёмнік-размеркавальнік для непаўналетніх.

Як піша раённая газета, паездку падчас восеньскіх канікул арганізавалі для вучняў 9 класа Сольскай сярэдняй школы. Школьнікаў правялі па спецустанове, пазнаёмілі з распарадкам дня і расказалі, чым займаюцца дзеці за калючым дротам.

"Пабываўшы ў такім месцы, я думаю, што некаторыя хлопцы і дзяўчаты задумаліся і зрабілі ці зробяць выснову для сябе: дзе лепш — тут ці там", — піша настаўніца, якая суправаджала дзяцей падчас паездкі ў сталіцу.

Менавіта на Акрэсціна знаходзіцца сумнавядомы "Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў" ГУУС Мінгарвыканкама, у якім у 2020-м масава катавалі і збівалі пратэстоўцаў. Яго начальніка летась аб'явілі ў міжнародны вышук. Там і цяпер утрымліваюць затрыманых і асуджаных за палітыку.

Дзяцей са Смаргоншчыны прывезлі ў Мінск на экскурсію на Акрэсціна

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі