Выйшла грамадскае расследаванне пра масавыя катаванні на Акрэсціна ў жніўні-2020

Акрэсціна / Еўрарадыё, архіўны здымак
Акрэсціна / Еўрарадыё, архіўны здымак

Пабачыла свет грамадскае расследаванне пра масавыя катаванні на Акрэсціна, якія адбыліся 9-14 жніўня 2020 года. Яго зрабіла праваабарончая арганізацыя "Прававая ініцыятыва".

Праваабаронцы сабралі 101 гісторыю. Расследаванне заняло больш за 1000 старонак.

Як адзначаюць праваабаронцы, за 9-14 жніўня 2020 года праз Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў, разлічаны на 110 чалавек, сілавікі "прагналі" больш за 3000 затрыманых. Сярод іх былі непаўналетнія, людзі пенсійнага веку, людзі з інваліднасцю, выпадковыя мінакі.

Затрыманых зневажалі, жорстка збівалі, трымалі ў перапоўненых камерах без ежы і вады па двое і больш сутак. У збіцці ўдзельнічалі як супрацоўнікі ЦІП, так і сілавікі з АМАПу.

Праваабаронцы склалі храналогію падзеяў, апазналі сілавікоў, якія ўдзельнічалі ў катаваннях, і далі іх дзеянням прававую ацэнку.

Як паведамляла Еўрарадыё, Следчы камітэт адмовіўся пачынаць крымінальную справу па катаваннях на Акрэсціна. "Выбраныя супрацоўнікамі праваахоўных органаў сродкі і спосабы былі сувымерныя, ужываліся з намерам прычынення найменшай шкоды ў існуючай абстаноўцы", — заявілі ў СК.

Заявы пра супрацьпраўныя дзеянні сілавікоў падавалі 680 чаавек, якія трапілі на Акрэсціна 9-15 жніўня 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі