Дзяржсакратар ЗША і кіраўнік МЗС Літвы абмеркавалі Беларусь і праблемы з Кітаем

Пратэсты ў Беларусі / Еўрарадыё
Пратэсты ў Беларусі / Еўрарадыё

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен і міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі і абвастрэнне адносін Літвы з Кітаем. Раней Кітай адклікаў свайго амбасадара з Літвы і заявіў, што адмовіцца ад літоўскіх партоў і паставак грузаў туды па чыгунцы. Прычынай для абвастрэння адносін стаў намер Літвы адкрыць у краіне "прадстаўніцтва Тайваня".

Была абмеркавана сітуацыя ў Беларусі і "жорсткія рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі ў адносінах да грамадзянскай супольнасці". Абодва бакі пацвердзілі, што падтрымліваюць жаданне беларусаў стаць дэмакратычнай краінай і "заклікалі рэжым Лукашэнкі неадкладна спыніць рэпрэсіі супраць беларусаў". Таксама яны асудзілі "кампанію па арганізацыі патокаў нелегальных мігрантаў праз свае межы", у якой абвінавачваюць беларускіх уладаў.

"Я выказаў нашу падтрымку Літве ў вырашэнні яе рэгіянальных праблем, рашэнне пашырыць сувязі з Тайванем і падтрымку прадэмакратычнага руху ў Беларусі. Злучаныя Штаты ганарацца тым, што Літва з'яўляецца адным з нашых бліжэйшых саюзнікаў НАТО", — напісаў па выніках размовы Блінкен.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі