"Дзяўчаты надзяваюць кароткія спадніцы, хлопцы — шорты. І не хаваюць пратэзаў"

Пратэзы ад фонду Protez Foundation

Пратэзы ад фонду Protez Foundation / Euroradio

Карыне шэсць гадоў, яна хітра жмурыцца і цягне за сабой пратэз нагі. На назе сіні красовак Puma — значыць, гэта Сашава "нага".

Саша — маёр УСУ. Наступіў на міну. Толькі што ён вучыў Карыну, што "Украіну" трэба пісаць з вялікай літары. Пратэз стаяў побач, Саша на хвілінку адвярнуўся — і ўсё, нага "сышла". Карыне можна гуляць з пратэзам, бо яна — сябар.

“Девчонки надевают короткие юбки, парни — шорты. И больше не прячут протезы"
Карына Фаменка ў цэнтры Protez Foundation

Карына кожны дзень бавіць у цэнтры Protez Foundation, дзе вайскоўцаў, якія прайшлі праз ампутацыі, ставяць на ногі. Тут працуюць яе бацькі — мама-рэабілітолаг Алена і тата-пратэзіст Юрый. Карына ніколі ў жыцці не пакажа пальцам на чалавека з пратэзам.

— Проста дзіця з дзяцінства ведае, што пратэз — гэта норма, — кажа Алена Фаменка. — І калі бачыць чалавека з пратэзам, перш за ўсё думае, што гэта вайсковец. Той, хто аберагаў яе спакой.

“Девчонки надевают короткие юбки, парни — шорты. И больше не прячут протезы"
Алена і Карына Фаменка / Euroradio

Protez Foundation — гэта праграма, дзякуючы якой украінскія дзеці і дарослыя, у тым ліку вайскоўцы, якія перажылі ампутацыю, зноў могуць хадзіць.


“На другі дзень пасля ранення сябар даслаў скакалку”

Раней хлопцаў адпраўлялі пратэзавацца ў ЗША. Але цяпер філіял цэнтра Protez Foundation адкрыўся ва ўкраінскім Закарпацці — у невялікім горадзе. Гэта самы бяспечны рэгіён Украіны, паміж вайной і Закарпаццем — горы. Кожную раніцу, калі толькі-толькі адкрываюцца тэрасы мясцовых кавярняў, вайскоўцы ідуць у клініку.

— Пачакайце, я цыгарэты куплю, — кажа Саша.

Ён не будзе стаяць у чарзе — вайскоўцам амаль ніколі не дазваляюць стаяць у чарзе ў крамах. Вайскоўцам з пратэзам — наогул ніколі не дазваляюць.

Алена кажа, што да вайны часта заўважала, што чалавек з пратэзам часам саромеўся і хаваў яго.

— Цяпер нашы хлопцы і дзяўчаты спецыяльна надзяваюць кароткія шорты, спадніцы — яны больш не хаваюць пратэзаў.

І гэта новы этап развіцця грамадства: цяпер не чалавек мусіць спрабаваць упісацца ў грамадства — гэта грамадства мусіць падладзіцца і стаць такім, каб чалавеку, які нас абараняў, было ў ім камфортна.

“Девчонки надевают короткие юбки, парни — шорты. И больше не прячут протезы"
Карына дапамагае масажысту Аляксандру

Я сам не супраць, калі ў мяне адразу пытаюць, дзе атрымаў траўму. Але ёсць тыя, для каго ненармальна адразу ж чуць такія пытанні. Людзям хочацца, каб імі цікавіліся не толькі праз пратэз.

Наогул у нас, людзей з траўмамі, ёсць нейкая "сінхранізацыя". Мы можам жартаваць на гэтую тэму адно з адным.

— А каму яшчэ можна жартаваць?

— Знаёмым, сябрам — можна. Мне сябар на другі дзень пасля ранення адправіў скакалку. Сказаў — на, Санёк, яна табе спатрэбіцца. Я кажу: "Ну дзякуй! Красава!"

 

“Кожны мінак ведае, якая гісторыя за чалавекам з пратэзам”

Скакалка Сашу пакуль не спатрэбілася. Затое спатрэбіліся велатрэнажор і гантэлі. Памяшканні Protez Foundation выглядаюць як модная трэнажорная зала. Ля адной сцяны — кавамашына, пратэінавыя батончыкі. Ля другой — трэнажоры і бегавая дарожка. За сценкай — масажная кушэтка. Самі пратэзы робяць тут жа, у суседнім памяшканні.

А на ўваходзе — сцяна з вялікім надпісам Protez Foundation. Тут можна наздымаць прыгожых фота, калі ўжо ўстанеш на ногі (часцей за ўсё гэта адбываецца ўжо на другі дзень заняткаў у цэнтры).

“Девчонки надевают короткие юбки, парни — шорты. И больше не прячут протезы"
Пятро, Саша і Карына ў цэнтры Protez Foundation

— Раніцу пачынаем з зарадкі. Потым — фізічныя практыкаванні. Ёсць групавыя заняткі — яны карысныя, бо тады хлопцы и дзяўчаты адно аднаго падбадзёрваюць. Зразумела, што заўсёды ёсць хтосьці актыўны — а хтосьці трошкі лянуецца. Але калі працуеш у камандзе, гэта аб'ядноўвае, і ўсе стараюцца адно за адным цягнуцца, — кажа Алена.

“Девчонки надевают короткие юбки, парни — шорты. И больше не прячут протезы"
Алена, рэабілітолаг

Аляксандр — масажыст цэнтра — нарадзіўся тут, у Закарпацці. На выходных, калі заняткаў у цэнтры няма, ён увесь час кліча то ў горы, то ў грыбы, то пакатацца на конях. А яшчэ ён заўважае, як мяняюцца ў твары мясцовыя жыхары, калі бачаць на вуліцы чалавека з пратэзам:

— Хтосьці дзякуе, хтосьці руку паціскае. Усе ведаюць ці могуць здагадацца, якая гісторыя ў таго, хто атрымаў гэты пратэз. Ну і, дарэчы, гэтыя сучасныя механічныя пратэзы выдатна выглядаюць!

“Девчонки надевают короткие юбки, парни — шорты. И больше не прячут протезы"
Аляксандр, масажыст Protez Foundation

Уся каманда Protez Foundation, якая цяпер працуе ў Закарпацці, праходзіла навучанне ў ЗША. І амаль кожны з тых, з кім мы гаварылі, успамінае яркае ўражанне ад паездкі ў Штаты: калі ў памяшканне ўваходзіць вайсковец, усе прысутныя кажуць яму: "Дзякуем за службу" (Thank you for the service).

— І я часта гавару гэтую фразу тут, у тым ліку на працы. Мае калегі часта дзіўляюцца, паварочваюцца, пытаюць: чаму я гэта сказаў? — кажа доктар-траўматолаг, артапед Пётр Градзінар. — А таму, што ў нас у краіне кожны на сваім полі бітвы. Калі я не бяру зброю, гэта не значыць, што я не магу дапамагчы нашай краіне. Кожны можа на сваім месцы наблізіць час, калі вайна скончыцца. І кожны можа змяніць стаўленне да людзей, якія пацярпелі ад вайны.

 

“Кожная гісторыя — гісторыя сілы і волі”

У Сашы на руцэ — бранзалет “Protez Foundation”.

— А пакажы, я сфоткаю.

Карына дапамагае і адцягвае Сашаў рукаў, каб бранзалет было лепш відаць.

“Девчонки надевают короткие юбки, парни — шорты. И больше не прячут протезы"
Аляксандр Міхаў / Euroradio

Жонка аднаго з вайскоўцаў, якія праходзілі ў цэнтры рэабілітацыю, расказала нам, што нават ва Украіне не ўсе дзеці, як Карына, прывыклі бачыць людзей з пратэзамі. Для яе была траўматычнай адна з першых паездак з мужам на экскурсію, калі дзеці раптам пачалі паказваць на хлопцаў пальцам і крычаць — робаты.

— Здаецца, па-сапраўднаму разумеюць, што гэта такое, толькі людзі, якія праз гэта прайшлі, у каго хтосьці са знаёмых, сяброў або блізкіх быў паранены, — кажа нашая суразмоўніца.

“Девчонки надевают короткие юбки, парни — шорты. И больше не прячут протезы"
Саша паказвае пратэз Пятру

Каб зразумець, што адчувае нага, абапіраючыся на пратэз, ёсць спецыяльная канструкцыя-чахол — яе можна памераць. Зразумець, што адчувае чалавек, яна не дапамагае.

— Людзі шмат чаго не ведаюць — і не даведаюцца, калі не спытаюць, — кажа Саша.

І ён хоча дапамагаць людзям зразумець, як адчуваюць сябе вайскоўцы, якія прайшлі праз ампутацыі. Таму зоймецца фатаграфіяй і раскажа праз яе гісторыі гэтых людзей.

— Кожная — гэта гісторыя сілы і волі, — кажа Саша.

Ён зрабіў фота для гэтага матэрыялу.

У чарзе ў Protez Foundation стаяць сотні чалавек. Калі вы хочаце дапамагчы ім вярнуцца да звычайнага жыцця — заданаціць з Украіны можна тут.

Калі вы знаходзіцеся ў ЕС і хочаце дапамагчы фонду — напішыце нам у рэдакцыю на адрас [email protected] або ў тэлеграм: @euroradio_minsk.

 

Пры падтрымцы Медыясеткі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі