Зніклую дзяўчынку са Жлобіна знайшлі жывой у Расіі
Удзень 13 чэрвеня ўдалося знайсці сямігадовую Лізавету Кірэйчук, якая напярэдадні знікла без вестак у Жлобіне. Дзяўчынку знайшлі на тэраторыі Расіі, інфармуе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама.
Паведамляецца, што дзіця жывое і здаровае. Лізавета знаходзіцца ў Старыцкім аддзеле паліцыі Цвярской вобласці. Яе перададуць законнаму прадстаўніку для вяртання дадому.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку высвятляюць усе акалічнасці здарэння.
Як паведамлялася раней, 12 чэрвеня дзяўчынка разам з дарослай жанчынай — 48-гадовай Інай Ражковай. Кім жанчына даводзіцца дзяўчынцы, праваахоўнікі не ўдакладнялі. Пра тое, ці знайшлі жанчыну разам з Лізаветай, не паведамляецца.