Эканоміка Беларусі будзе расці найбліжэйшымі гадамі, калі санкцыі не ўзмоцняцца

Беларускі рубель будзе падаць, бо эканоміка мае нізкі патэнцыял росту / Еўрарадыё
Беларускі рубель будзе падаць, бо эканоміка мае нізкі патэнцыял росту / Еўрарадыё

Беларускую эканоміку найбліжэйшымі двума гадамі чакае аднаўленчы рост. Рэальныя заробкі таксама будуць расці, а вось курс беларускага рубля — падаць.

Такі прагноз даследчага цэнтра BEROC на 2023-2024 гады. Эксперты адзначаюць, што гэта базавы сцэнар. Ён прадугледжвае, што на беларускую эканоміку не зваліцца чарговага цуду, але і "чорны лебедзь" не прыляціць.

У такім выпадку ВУП Беларусі вырасце на 2,5% у 2023 годзе і на 1,1% — у 2024 годзе. Ёсць таксама важныя ўмовы выканання базавага сцэнару: не з'явіцца новых санкцый, новыя гандлёвыя шляхі не абарвуцца, улады працягнуць стымуляваць унутраны попыт.

Экономика Беларуси будет расти ближайшие годы, если санкции не станут жёстче
Паказчыкі пры базавым сцэнары / BEROC

Ёсць і мінусы. Стымуляванне попыту падганяе інфляцыю. Паводле сцэнару, яна складзе каля 8% па выніках 2023 года і 8,6% — у 2024 годзе.

Пры гэтым падтрымка дзяржпрадпрыемстваў умацуе рост рэальных заробкаў, які пачаўся ў другой палове 2022 года. Ён працягнецца ў 2023 годзе і складзе каля 8% у гадавым выражэнні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі