Экс-кіраўніца МЗС Аўстрыі патлумачыла, чаму пераехала не ў РФ, а ў Ліван

Павіншаваць Карын Кнайсль з замужжам прыязджаў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін / РІА "Новости​"
Павіншаваць Карын Кнайсль з замужжам прыязджаў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін / РІА "Новости​"

Былая міністарка замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсль гэтым летам вымушана пакінула Аўстрыю праз пагрозы і абразы. Пасля пачатку вайны Расіі з Украінай ёй пачалі пагражаць на вуліцах Вены, а таксама пісаць абразлівыя электронныя лісты.

"Змест быў прыкладна наступны: руская свіння, цябе трэба павесіць, пуцінская прастытутка, табе трэба горла распароць і пахаваць так жыўцом, і мы паклапоцімся пра тое, каб цябе менавіта так і пахавалі", — расказвала былая міністарка. Але яна вырашыла з'ехаць не ў Расію, а ў Ліван. Патлумачыла тым, што "не магла пераехаць у Расію", хоць рускую мову трохі ведае.

"Але я гавару лепш па-арабску. І я ведаю Ліван. У мяне ёсць сябры, якія мяне ведаюць як толькі Карын. І гэта вельмі важна",цытуе Кнайсль РБК.

Кнайсль узначальвала аўстрыйскае МЗС у 2017-2019 гадах. У яе склаліся прыяцельскія стасункі з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. Ён нават прысутнічаў на яе вяселлі ў 2018 годзе. Да траўня 2022 года экс-кіраўніца аўстрыйскага МЗС уваходзіла таксама ў раду дырэктараў "Раснафты". Аднак у траўні пакінула гэтую пасаду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі