Экс-намесніка начальніка міліцыі Гомельшчыны асудзілі на 7 гадоў

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска абвешчаны прысуд былому намесніку начальніка УУС Гомельскага аблвыканкама — начальніку ўпраўлення фінансаў і тылу палкоўніку міліцыі Сяргею Зайцаву. Ён асуджаны на сем гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, перадае БЕЛТА.

Акрамя таго, экс-міліцыянта пазбавілі звання палкоўніка міліцыі і права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, тэрмінам на 5 гадоў. Адбываць пакаранне ён будзе ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Зайцава вінавацілі ў злоўжыванні ўладай. Падчас суда згадваліся два эпізоды. Так, падчас бягучага рамонту будынка Гомельскай раённай міліцыі яго дзеянні прычынілі буйны ўрон на суму звыш 68 млн рублёў. Акрамя таго Зайцаў даў заведама незаконныя ўказанні падначаленым па рамонце яго асабістага аўтамабіля сіламі работнікаў міліцэйскай аўтагаспадаркі.

Фота — govorim.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі