Экс-палітвязень Леанід Судаленка выехаў з Беларусі
Леанід Судаленка / facebook.com/leonid.sudalenko.7
Экс-палітвязень Леанід Судаленка праз два тыдні пасля вызвалення пакінуў Беларусь.
"Сябры, я прыняў цяжкае для сябе рашэнне! На 14-ы дзень пасля вызвалення ўжо знаходжуся ў бяспецы, а значыць, як і раней, змагу быць адкрытым для ўсіх.
Галоўнае — за гэты час я не размяняў сваё сумленне і свабоду. Гатовы слухаць, чуць, гаварыць і разам шукаць адказы на самыя складаныя пытанні", — напісаў ён на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Леанід Судаленка — адзін з самых вядомых беларускіх праваабаронцаў. За дапамогу пацярпелым падчас акцый пратэсту і рэпрэсаваным яго асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму. Два тыдні таму ён выйшаў на волю, цалкам адбыўшы прысуджаны тэрмін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.