На волю выйшлі палітзняволеныя Вольга Ялцэвіч і Леанід Судаленка

Вольга Ялцэвіч / prisoners.spring96.org
Вольга Ялцэвіч / prisoners.spring96.org

На волю выйшла палітзняволеная Вольга Ялцэвіч, якая была за кратамі са снежня 2021-га. Яна цалкам адбыла свой тэрмін — два гады пазбаўлення волі, піша @volhaklas.

Ялцэвіч — юрыст з Докшыц, была асуджаная па артыкуле "фінансаваньне групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак". Яна дапамагала аплачваць штрафы рэпрэсаваным беларусам. Пакаранне адбывала ў гомельскай жаночай калоніі.

Да этапу ў ПК-4 працяглы час палітзняволеную ўтрымлівалі ў брэсцкім СІЗА, неаднаразова змяшчалі ў карцар, а таксама ў падвал — тэрмінам больш за 50 сутак. У знак пратэсту супраць парушэння яе правоў і невыносных умоваў утрымання Вольга Ялцэвіч некалькі разоў трымала галадоўку. 

На волю выйшаў і гомельскі праваабаронца, палітвязень Леанід Судаленка. Ён цалкам адбыў тэрмін прызначанага пакарання (тры гады калоніі агульнага рэжыму). За кратамі быў са студзеня 2021-га, піша @viasnaHomel. Судаленку вінавацілі ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і фінансаванне такой дзейнасці". Па факце яго затрымалі і асудзілі за дапамогу тым, хто пацярпеў падчас акцый пратэсту.

На волю выйшлі палітзняволеныя Вольга Ялцэвіч і Леанід Судаленка
Леанід Судаленка на волі / Сацсеткі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі