Экс-трэнер футбольнай зборнай Кандрацьеў судзіцца з федэрацыяй футбола

Георгій Кандрацьеў

Георгій Кандрацьеў

У Мінгарсудзе 20 лістапада будуць разглядаць апеляцыю былога галоўнага трэнера футбольнай зборнай Беларусі Георгія Кандрацьева. Ён аспрэчвае адмову ва ўзбуджэнні справы супраць Беларускай федэрацыі футбола.

Рашэнне не пачынаць справу прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска. Прадмет спрэчкі невядомы.

Крыніцы “Позірка” ў беларускіх футбольных колах мяркуюць, што гаворка можа ісці пра памер кампенсацыі, якая належыць трэнеру ў выпадку датэрміновага скасавання кантракту з ініцыятывы наймальніка.

63-гадовага Кандрацьева звольнілі з пасады 29 чэрвеня. Прычыны адстаўкі афіцыйна не называліся. Аднак перад тым зборная пад кіраўніцтвам адзначылася 14 паразамі ў афіцыйных турнірах. Кур'ёзна, але апошні матч перад адстаўкай Кандрацьева беларускія футбалісты выйгралі: у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы яны перамаглі зборную Косава — 2:1.

8 жніўня зборную Беларусі ўзначаліў 48-гадовы іспанец Карлас Алас.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі