Ерэванская паліцыя зноў пагражае разагнаць пратэстоўцаў

Паліцыя Ерэвана патрабуе, каб дэманстранты разблакавалі праезную частку праспекце Баграмяна ў цэнтры горада да 10-й гадзіны раніцы па мясцовым часе (9-я паводле беларускага часу). Іначай начальнік паліцыі Ерэвана Ашот Карапецян прыгразіў прыняць меры для разблакавання праспекта, перадае meduza.io. Ён спадзяецца, што дэпутаты, якія прыйшлі да дэманстрантаў, угавораць іх сысці з праезнай часткі.

У ноч на 24 чэрвеня да дэманстрантаў прыйшлі армянскія палітыкі і артысты. Яны сталі "жывым шчытом" паміж пратэстоўцамі і паліцыяй, каб не дапусціць сутычак. Уначы ж пратэстоўцы адмовіліся сустракацца з прэзідэнтам краіны Сержам Саргсянам. Яны патрабуюць, каб улады краіны проста адмянілі павышэнне тарыфаў на электраэнэргію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі