ЕС чакае вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў
Брусэль прывітаў вызваленне беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Пра гэта заявіла вярхоўны прадстаўнік ЕС у замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан. Яе словы прыводзіць сайт Місіі ЕС у ААН.
“Мы вітаем вызваленне беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, — гаворыцца ў заяве. — Пасля амаль трох гадоў пазбаўлення волі па палітычных матывах ён можа цяпер, нарэшце, уз'яднацца з сям'ёй і сябрамі.
Гэта з'яўляецца важным крокам з боку беларускіх уладаў, за якім без прамаруджання павінна рушыць услед вызваленне ўсіх астатніх палітычных зняволеных і поўнае аднаўленне іх грамадзянскіх і палітычных правоў. Гэта можа спрыяць паляпшэнню адносін паміж Еўрапейскім Саюзам і Беларуссю”.
Вашынгтон таксама назваў “пазітыўным развіццём падзей” вызваленне кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна”. “Мы зноў заклікаем улады Беларусі неадкладна і без усялякіх абмежаванняў вызваліць усіх палітычных зняволеных”, — цытуе распаўсюджаную 21 чэрвеня заяву амерыканскай адміністрацыі сайт charter97.org