Эстонія адклікае больш за тысячу дазволаў на нашэнне зброі ў беларусаў і расіян

Да ўнясення зменаў у заканадаўства ў беларусаў і расіян на руках было больш за 3 тыс. адзінак зброі / pixabay
Да ўнясення зменаў у заканадаўства ў беларусаў і расіян на руках было больш за 3 тыс. адзінак зброі / pixabay

Эстонія прыняла рашэнне адклікаць каля 1,3 тыс. дазволаў на нашэнне зброі, якія былі выдадзены грамадзянам Беларусі і Расіі, што жывуць у Эстоніі, піша выданне ERR.

Да ўнясення зменаў у заканадаўства на руках у беларусаў і расіянаў было больш за 3 тыс. адзінак зброі. Па новым законе, валодаць зброяй у Эстоніі цяпер змогуць толькі грамадзяне краін, што ўваходзяць у ЕС ці НАТО.

Беларусы ў Эстоніі павінны пазбавіцца зброі да 15 сакавіка. Ім раяць пачаць працэс ужо цяпер.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі