Еўракамісія: Словы Барозу аб размове з Пуціным былі вырваныя з кантэксту

Нагадаем, што, па звестках заходніх СМІ, расійскі прэзідэнт заявіў кіраўніку Еўракамісіі, што яго батальёны могуць увайсці ў Кіеў за два тыдні. 

"Прэзідэнт Еўракамісіі падчас закрытага пасяджэння паінфармаваў сваіх калег у Еўрапейскім савеце пра гутарку, якую ён правёў з прэзідэнтам Пуціным. На жаль, частка яго інфармацыі была агалошаная ў вырваным з кантэксту выглядзе", — перадае АФН словы прэс-сакратара Еўракамісіі Піа Арэнкільдэ-Хансен.

"Тое, што мы лічылі патрэбным сказаць наконт тэлефоннай размовы паміж старшынёй Барозу і прэзідэнтам Пуціным, выкладзена ў прэс-рэлізе", — дадала яна. 

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі