Эвакуацыйны рэйс "Белавія" вылецеў з Ізраіля
Самалёт "Белавія" вывез беларусаў з Ізраіля
З ізраільскага аэрапорта Бен Гурыён вылецеў спецыяльны рэйс кампаніі "Белавія", паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.
На яго борце знаходзяцца 117 нашых суграмадзян. У Мінск самалёт павінен прыбыць у 19:00.
Як раней распавядала Еўрарадыё, Беларусь толькі праз месяц пасля нападу ХАМАС на Ізраіль здолела вывезці сваіх грамадзян. Рэйс "Белавія" быў названы "гуманітарным на камерцыйнай аснове". За вылет на радзіму грамадзянам Беларусі трэба было заплаціць 550 долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.