Фантастычны гол беларускага футбаліста з 65 метраў (відэа)

Гэты рэдкі выпадак адбыўся ў нядзелю, 7 ліпеня, у матчы 16-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Гомель" гуляў у Жодзіне з мясцовым "Тарпеда-БелАЗ". Гаспадары першыя адкрылі лік, але ўжо на 28-й хвіліне госці выйгравалі з лікам 2:1.


А на 43-й хвіліне Аляксандр Карніцкі паставіў пераможную кропку — яго ўдар метраў з 65-ці (а можа і болей) застаў знянацку галкіпера гаспадароў поля Уладзіміра Пяцігорца. Ён толькі дацягнуўся да мяча, але перашкодзіць яго патрапленню ў браму не змог.


"Гомель" перамог "Тарпеда-БелАЗ" з лікам 3:1. У другім матчы дня "Мінск" у Гродне выйграў у "Нёмана" — 2:0. У панядзелак адбудзецца цэнтральны матч 16-га тура — мінскае "Дынама" на стадыёне "Трактар​​" сустрэнецца з лідарам, салігорскім "Шахцёрам".


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі