Фотафакт: у Гомелі ахоўнікі закрывалі ад журналістаў пажар... шпалерамі

Фотафакт: у Гомелі ахоўнікі закрывалі ад журналістаў пажар... шпалерамі

На пажары ў Гомелі на журналістаў напалі ахоўнікі з кіямі. У аўторак гарэў адзін з цэхаў шпалернай фабрыкі "Фокс". Узгаранне ліквідоўвалі 16 адзінак спецтэхнікі. Пацярпелых няма.

Як інфармуе прэс-служба БАЖ, мясцовыя журналісты здымалі пажар на фота і відэа праз металічную агароджу. Як распавядае карэспандэнтка БелаПАН Алена Германовіч, на іх накінуліся ахоўнікі прадпрыемства. Яны сталі закрываць з унутранага боку агароджы пажар ад журналістаў разгорнутымі шпалерамі (на здымку зверху), кідалі кіёчкамі. Свае дзеянні ахоўнікі тлумачылі тым, што гэта прыватная ўласнасць, ды прапаноўвалі прадстаўнікам СМІ ісці прэч. Тым не менш, журналісты зафіксавалі здарэнне на відэа і фота.

У Гомелі гарэла шпалерная фабрыка (фота, відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі