Галоўным па ідэалогіі ў МДЛУ будзе палкоўнік міліцыі
МДЛУ
Стала вядома, хто будзе кіраваць ідэалагічнай працай у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. Адказным за ідэалогію прызначылі палкоўніка міліцыі Дзмітрыя Кур'яна. Цяпер ён працуе прарэктарам лінгвістычнага ўніверсітэта па ідэалагічнай і выхаваўчай працы.
Яшчэ напачатку восені Кур'ян быў намеснікам кіраўніка Акадэміі МУС.
У 2020-м Кур’ян працаваў начальнікам упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС. Ён трапіў пад персанальныя санкцыі ЕС і Вялікабрытаніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.