Гандбольная зборная Беларусі абыграла каманду Латвіі — 26:24

Гандбольная зборная Беларусі абыграла каманду Латвіі — 26:24

У цяжкой барацьбе гандбольная зборная Беларусі перамагла каманду Латвіі ў першым стыкавым матчы за выхад на чэмпіянат свету-2017. Як паведамляе tut.by, гульня скончылася з лікам 26:24 (13:13).

Матч прайшоў 12 чэрвеня ў мінскім Палацы спорту "Уручча". Сустрэча ў адказ адбудзецца праз тры дні ў латвійскай Валміеры. Уладальнік пуцёўкі на чэмпіянат свету вызначыцца па выніках двух паядынкаў.

Сусветнае спаборніцтва пройдзе ў студзені 2017 года ў Францыі.

Летась беларуская зборная прабілася на чэмпіянат свету і заняла там 18-е месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі