Геній матэматыкі — што варта ведаць пра Соф'ю Кавалеўскую
Соф'я Кавалеўская
Матэматыка — гэта не толькі Піфагор і Дэкарт, але яшчэ і Соф'я Кавалеўская. Вялікая вучоная па паходжанні беларуска і цалкам заслугоўвае свайго месца ў серыі матэрыялаў Еўрарадыё пра выбітных жанчын у беларускай гісторыі.
З беларускага роду
Соф'я Кавалеўская паходзіла з беларускага шляхецкага роду Корвін-Крукоўскіх. Паводле сямейных паданняў, яе продкам быў сам венгерскі кароль Корвін. Але нават нягледзячы на гэта, сям'я будучай вучонай мусіла пацвярджаць сваё шляхетнае паходжанне ў Расійскай імперыі ў XIX стагоддзі.
Палюбіла матэматыку дзякуючы... шпалерам
Магчыма, велізарную ролю ў прыхільнасці Соф'і да матэматыкі сыгралі шпалеры — ці хутчэй іх адсутнасць. У дзяцінстве ў маёнтку Палібіна (у тыя часы — Віцебская губерня) у адным з пакояў не хапіла шпалераў, і сцяна была абклееная аркушамі з лекцыямі па дыферэнцыяльным і інтэгральным вылічэнні. Соф'я пасля згадвала іх у мемуарах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.