Генштаб УСУ: Беларусь разгарнула на мяжы з Украінай комплесы РЭБ

Генштаб УСУ: Беларусь разгарнула на мяжы з Украінай комплесы РЭБ

Украінскія вайскоўцы працягваюць адсочваць вайсковыя перамяшчэнні на тэрыторыі Беларусі. 

У памежных з Украінай раёнах беларускія вайскоўцы разгарнулі дадатковыя комплексы радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ). Пра гэта паведамляе ў сваёй зводцы Генштаб Узброеных сілаў Украіны.

На мінулым тыдні, 28 ліпеня, з аэрадрома Зябраўка пад Гомелем па Украіне быш нанесены ракетны ўдар. Як пацвердзіла брытанская разведка, расійскія войскі запусцілі з беларускай тэрыторыі не менш за 20 ракет.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі