Глыбоцкага "Арні" Аляксандра Шарабайку зноў будуць судзіць

Аляксандр Шарабайка

Аляксандр Шарабайка / Euroradio

Глыбоцкага "Арні" Аляксандра Шарабайку зноў будуць судзіць, паведамляюць праваабаронцы. Летась за "абразу Лукашэнкі" бодзібілдару прызначылі 1,5 года калоніі. Свой тэрмін палітвязень адбываў у Івацэвіцкай калоніі № 22.

Шарабайку пачнуць судзіць 7 траўня. Акрамя яго па справе праходзяць Андрэй Стабулянец і Дзяніс Цабульскі. У залежнасці ад ролі кожнага іх абвінавачваюць у "абразе Лукашэнкі", "абразе прадстаўніка ўлады" і "ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні". Справу ў закрытым рэжыме разгледзіць Віцебскі абласны суд (суддзя — Яўген Буруноў).

Пасля выбараў 2020-га Аляксандра Шарабайку неаднаразова затрымлівалі. Аднойчы на яго затрыманне выязджалі 10 міліцыянераў на двух аўтамабілях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі