Гродзенец падпаліў экскаватар, а яшчэ ў двух выбіў шыбы (фота)
1 верасня ў Гродне 37-гадовы мужчына літаральна напаў на экскаватары, паведамляе прэс-служба абласной міліцыі.
У раёне былых кар'ераў Гродзенскага камбіната будаўнічых матэрыялаў ідуць работы. Там задзейнічаная розная тэхніка, у тым ліку і тры экскаватара. У суботу каля 11-й гадзіны вечара там гуляў адзін з жыхароў абласнога цэнтра.
З невядомай прычыны ён вырашыў пашкодзіць тэхніку, якая трапілася яму на вочы. У двух машынах гродзенец выбіў шыбы, а трэцюю падпаліў.
Полымя пабачылі маладыя людзі, якія адпачывалі непадалёк. Яны і паведамілі пра пажар.
Мужчыну затрымалі. На яго пачалі крымінальную справу за хуліганства.
Фота: uvd.grodno.by
Фота: uvd.grodno.by
Фота: uvd.grodno.by
Фота: uvd.grodno.by
Фота: uvd.grodno.by