Гучнае затрыманне ў кіраўніцтве гомельскай міліцыі
За краты трапіў намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама.
Як паведамляе Радыё Свабода, яму інкрымінуецца перавышэнне службовых паўнамоцтваў, а таксама нанясенне дзяржаве шкоды, якая перавышае 70 мільёнаў рублёў (амаль 7 тысяч долараў). У прэс-службе ўпраўлення ўнутраных спраў не пацвердзілі, але і не абверглі факт затрымання.
Гэта ўжо не першае затрыманьне ў міліцэйскіх шэрагах у Гомелі. У красавіку за кратамі апынуўся намеснік начальніка крымінальнай міліцыі УУС Гомельскага аблвыканкама, палкоўнік Вячаслаў Іваненка — ён пагарэў на хабары.
Фота — Fotolia