Гурт Pussy Riot зняў кліп з намёкам на "Рускую вясну" (відэа)
Гэта першы яго кліп на англійскай мове. Адзначаецца, што ён прысвечаны падзеям у ЗША.
Гурт Pussy Riot выпусціў першы кліп на англійскай мове — "I Can’t Breathe" ("Я не магу дыхаць"). Як адзначае "Дождь", ён прысвечаны амерыканскім акцыям пратэсту супраць самавольства паліцэйскіх. Аднак ужо ў самым пачатку кліпа можна пабачыць намёк на "Рускую вясну" — пачак цыгарэт з адпаведным надпісам, "пахаванне амапаўцаў".
Нагадаем, удзельніцы гурта Pussy Riot Надзея Талаконнікава, Марыя Алёхіна і Кацярына Самуцэвіч былі арыштаваныя ў сакавіку 2012 года па абвінавачванні ў хуліганстве з-за іх акцыі (так званага "панк-малебну") ў храме Хрыста Збаўцы ў Маскве. Яны былі асуджаныя на два гады калоніі кожная. Пазней тэрмін Самуцэвіч замянілі на ўмоўны, а Талаконнікава і Алёхіна выйшлі на волю па амністыі ў канцы снежня 2013 года.