Хілары Клінтан паказала сваю падатковую дэкларацыю — $10,6 млн за год

Хілары Клінтан паказала сваю падатковую дэкларацыю — $10,6 млн за год

Хілары Клінтан апублікавала сваю падатковую дэкларацыю за мінулы год. Паводле дакумента, які апрылюдніў выбарчы штаб кандыдаткі ў прэзідэнты ЗША, Хілары разам з мужам Білам атрымала прыбыткі ў памеры 10,6 мільёна долараў. Пры гэтым большая частка прыбыткаў — гэта ганарары за лекцыі і выступы (каля шасці мільёнаў долараў).

З гэтых прыбыткаў Клінтаны заплацілі падаткі па стаўцы 34,2%, да таго ж яны накіравалі на дабрачыннасць больш за мільён долараў.

Сям’я Клінтанаў у мінулым годзе трапіла ў 0,1% самых забяспечаных сем’яў у ЗША (99,9% амерыканскіх сем’яў зарабляюць меней).

Перадвыбарчы штаб кандыдаткі ад дэмакратаў апублікаваў яе падатковую дэкларацыю, каб прымусіць зрабіць тое ж самае яе саперніка на выбарах Дональда Трампа. Прадстаўнік рэспубліканцаў адмаўляецца паказваць свае прыбыткі, таму дэмакраты падазраюць, што ён ухіляецца ад уплаты падаткаў у ЗША, паведамляюць замежныя СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі