Хілары Клінтан перамагла на праймерыз і пойдзе на прэзідэнцкія выбары

Хілары Клінтан перамагла на праймерыз і пойдзе на прэзідэнцкія выбары

Былы дзяржсакратар Злучаных Штатаў Хілары Клінтан абвясціла пра сваю перамогу ў барацьбе за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі. Пасля праймерыз у Нью-Джэрсі, якія прайшлі ў аўторак, Клінтан атрымала дастатковую колькасць галасоў дэлегатаў партыйнага з’езду. Цяпер яна стане першай жанчынай, якая балатуецца на пасаду кіраўніка ЗША.

Былая сенатарка назвала сваю перамогу гістарычнай вехай для ўсіх жанчын і сказала, што гэта “перамога пакаленняў”, перадае ВВС.

Клінтан падзякавала свайму саперніку-дэмакрату Берні Сандэрсу за дыскусію пра няроўнасць прыбыткаў у ЗША, на якой ён будаваў сваю кампанію. На думку пераможцы праймерыз, гэтая праблема вельмі важная для амерыканскай палітыкі.

Таксама Клінтан заклікала амерыканскіх выбаршчыкаў аб’яднацца супраць рэспубліканскага кандыдата Дональда Трампа, якога лічыць непрыдатным для прэзідэнцкай пасады.

Яе канкурэнт таксама выступіў перад выбаршчыкамі і звярнуўся да прыхільнікаў Берні Сандэрса, які саступіў на праймерыз Хілары Клінтан. Трамп нагадаў, што былая сенатарка з’яўляецца часткай палітычнага істэблішменту, а сярод яе спонсараў — шэраг буйных карпарацыяў.

Прыхільнікам Сандэрса ўласцівы недавер да вашынгтонскай палітыкі і “вялікіх грошай”, якія стаяць за многімі кандыдатамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі