Хілары Клінтан працягне прэзідэнцкую кампанію нягледзячы на хваробу

Хілары Клінтан працягне прэзідэнцкую кампанію нягледзячы на хваробу

Кандыдатка ў прэзідэнты ЗША Хілары Клінтан працягне перадвыбарчую кампанію нягледзячы на сваю хваробу. Яе прадстаўнікі абверглі чуткі наконт адмовы ад прэзідэнцкай гонкі і заявілі, што Клінтан выйдзе з бальнічнага ўжо ў чацвер, 15 верасня, паведамляе ВВС.

У нядзелю, 11 верасня Хілары Клінтан удзельнічала ў жалобнай цырымоніі ў памяць аб ахвярах тэрактаў 2001 года. Раптоўна кандыдатцы стала блага: яна пахіснулася, пасля чаго ахова і памочнікі звезлі яе на машыне.

Пазней у Клінтан дыягнаставалі атыповую пнеўманію. Лекары запэўнівалі, што небяспекі для жыцця палітыка няма, але тым не менш у прэсе з’явіліся чуткі, што кандыдатка ад дэмакратаў здымецца з выбараў, а замест яе вылучаць Берні Сандэрса.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі