Хілары Клінтан стала кандыдаткай у прэзідэнты ЗША
Хілары Клінтан афіцыйна вылучаная кандыдаткай у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі, перадае Радыё "Свабода". Такім чынам, былая дзяржсакратар стала першай жанчынай, якая прэтэндуе на пасаду прэзідэнта Злучаных Штатаў.
На партыйным з'ездзе ў Філадэльфіі Клінтан набрала 2383 галасы дэлегатаў, апярэдзіўшы свайго саперніка сенатар Бэрні Сандэрса.
Афіцыйны выступ Хілары Клінтан, на якім яна дасць згоду на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах, чакаецца ў чацвер.
Усеагульныя выбары прэзідэнта пройдуць у ЗША 8 лістапада. Рэспубліканская партыя вылучыла сваім кандыдатам у прэзідэнты Дональда Трампа.