Інфармацыю аб выніках сустрэчы кантактнай групы па Украіне пададуць пазней
Трохбаковыя перамовы могуць працягнуцца 26 снежня.
Сустрэча кантактнай групы АБСЕ-Расія-Украіна прайшла ў Мінску 24 снежня. Як паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар беларускага МЗС Дзмітрый Мірончык, інфармацыя наконт далейшых крокаў трохбаковай кантактнай групы будзе распаўсюджаная пазней.
Удзельнікі групы правялі чарговы раўнд перамоваў. Сустрэча доўжылася болей за пяць гадзінаў. У ёй прынялі ўдзел афіцыйны прадстаўнік дзеючага старшыні АБСЕ ў пытаннях урэгулявання сітуацыі ва Украіне Адэльхейд Тальявіні, экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, амбасадар Расіі ва Украіне Міхаіл Зурабаў. Таксама ў перамовах удзельнічалі прадстаўнік самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі Уладзіслаў Дэйнега і прадстаўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Дзяніс Пушылін.
Перамовы могуць працягнуцца 26 снежня.