Ірыну Дрыгу знялі з пасады, але далі новую. Цяпер яна адказвае за кіно

Ірына Дрыга

Ірына Дрыга

Ірыну Дрыгу знялі з пасады ў Мінкультуры… І далі іншую. Цяпер замест дзяржаўных канцэртаў чыноўніца будзе адказваць за кінематограф.

“Яна трымала ў страху ўвесь Мінкульт, усе яе баяліся, бо не дапускала “нядобранадзейных” артыстаў да працы. Тым не менш, некаторыя арганізацыі выпускалі незаменныя кадры, што справакавала шэраг скандалаў асабіста з Дрыгай”,кажуць крыніцы “Нашай Нівы”.

Дрыга працуе ў Мінкультуры ўжо шмат часу, некалі была нават намесніцай міністра. Яна найбольш вядомая складаннем “чорных спісаў” музыкантаў і скарачэннем ахоўных межаў Курапатаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі