Італьянскія навукоўцы расшыфравалі сігналы сабак
Яны пралілі святло на тое, як рухі хваста сабакі звязаныя з яго настроем.
Раней даследчыкі ўжо высветлілі, што задаволеныя сабакі віляюць хвастом у асноўным направа (з пункту гледжання сабакі), а клапатліваму настрою адпавядае хутчэй вілянне хвастом у левы бок.
Цяпер жа навукоўцы высветлілі, што іншыя сабакі распазнаюць гэтыя сігналы і адпаведна рэагуюць на іх. Эксперымент праводзіўся з дапамогай відэазапісаў аднабаковага віляння хвастамі іншых сабак, якія дэманстравалі жывёлам ды назіралі за іх рэакцыяй. У выніку, сабакі імгненна рэагавалі — іх паводзіны мяняліся, адзначае ВВС.
Навукоўцы мяркуюць, што зробленыя высновы могуць дапамагчы гаспадарам сабак, ветэрынарам і дрэсіроўшчыкам лепш разумець эмоцыі гадаванцаў.
Фота — bymedia.net