Кабякоў і Мядзведзеў падпісалі сумесны антыкрызісны план

Трэцяга сакавіка ў Маскве прэм'ер-мніністры Беларусі і Расіі Андрэй Кабякоў і Дзмітрый Мядзведзеў падпісалі сумесны міжурадавы антыкрызісны план.

Як перадае БЕЛТА, план прадугледжвае стварэнне дадатковых умоваў для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

Па словах Кабякова, у плане ёсць пэўныя пункты, выкананне якіх прадугледжваецца завяршыць на працягу гэтага паўгоддзя.

Фота — udf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі