Каля Баранавічаў перакуліўся аўтамабіль, людзей не знайшлі (фота)

Каля Баранавічаў перакуліўся аўтамабіль, людзей не знайшлі (фота)

У Баранавіцкім раёне на аўтадарозе паміж вёскамі перакуліўся легкавы аўтамабіль. У пятніцу ў 5:30 раніцы пра гэта па тэлефоне на станцыю хуткай дапамогі паведаміў невядомы. Нібыта, на павароце вадзіцель не саўладаў з кіраваннем і машына апынулася на полі, дзе перакулілася. Адзін чалавек страціў прытомнасць. Аднак калі медыкі прыехалі на месца ДТЗ, там нікога не было. Не знайшлі яны і слядоў крыві. Звязацца з чалавекам, які патэлефанаваў, не ўдалося. Фотаздымкі і інфармацыя з'явіліся на неафіцыйнай старонцы баранавіцкай хуткай дапамогі ў Instagram.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка, паведамляе intex-press.by.

Каля Баранавічаў перакуліўся аўтамабіль, людзей не знайшлі (фота)
instagram.com/ssnmp_baranovichi/
Каля Баранавічаў перакуліўся аўтамабіль, людзей не знайшлі (фота)
instagram.com/ssnmp_baranovichi/
Каля Баранавічаў перакуліўся аўтамабіль, людзей не знайшлі (фота)
instagram.com/ssnmp_baranovichi/

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі