Каля беларускай амбасады ў Кіеве прайшла акцыя анархістаў (фота)
Яны выказвалі салідарнасць з беларускімі палітвязнямі.
9 лютага каля амбасады Беларусі ў Кіеве анархісты зладзілі акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Як паведамляе сайт abc-belarus.org, удзельнікі акцыі прычапілі на агароджу амбасады банэр з нецэнзурным надпісам. З іншага боку амбасады яны вывесілі фатаграфіі палітвязняў Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Аляксандра Францкевіча, Арцёма Пракапенкі, Яўгена Васьковіча, а таксама брэсцкіх антыфашыстаў Дзмітрыя Званько і Дзмітрыя Сцяшэнкі.
Пратэстоўцы выкрыкнулі некалькі палітычных лозунгаў і кінулі да ўваходу ў амбасаду дымавую шашку.
Фота — abc-belarus.org