Каля Гомеля жанчына ўпала на дарогу з трактара, яе пераехалі дзве машыны
У Гомельскім раёне 34-гадовая жанчына ўпала на дарогу з паўпрычэпа трактара, яе пераехалі дзве машыны. Пацярпелая ад атрыманых траўмаў памерла. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 3 кастрычніка каля аграгарадка Пясочная Буда. Як інфармуе “Гомельская праўда”, не ўсе ўдзельнікі здарэння адразу гаварылі праўду. Аднак удалося высветліць, што жанчына ехала ў паўпрычэпе трактара, якім кіраваў 37-гадовы п’яны мужчына, у якога не было правоў на кіраванне гэтым транспартным сродкам. Ні ён, ні іншыя пасажыры адразу не заўважылі знікнення сваёй знаёмай. Калі ж яны спахапіліся і вярнуліся, было ўжо позна.
36-гадовы кіроўца “Рэно”, які першы наехаў на жанчыну, спачатку казаў праваахоўнікам, што аб’ехаў яе і спыніўся. І ў гэты момант па ёй праехаў іншы аўтамабіль. Аднак праўда высветлілася і яго затрымалі, распачатая крымінальная справа.