Каментар Ryanair: Аб пагрозе мініравання экіпаж даведаўся ад дыспетчара з Мінска

Траекторыя палёту борта Ryanair, пасаджанага ў Мінску
Траекторыя палёту борта Ryanair, пасаджанага ў Мінску

Пра пагрозу мініравання на борце Ryanair экіпажу паведамілі дыспетчары з Беларусі. Яны ж далі ўказанне перанакіраваць самалёт у аэрапорт Мінска. Пра гэта са спасылкай на прадстаўнікоў авіякампаніі піша "Новая газета".

Пасля гэтага самалёт змяніў курс і падаў сігнал бедства 7700. А Мінабароны Беларусі падняло ў паветра знішчальнік МіГ-29, каб суправадзіць яго да Нацыянальнага аэрапорта "Мінск".

Калі самалёт сеў у Мінску, пасажыраў адправілі на дадатковы кантроль. У выніку быў затрыманы Раман Пратасевіч, удзельнік каманды Святланы Ціханоўскі.

Версію пра тое, што на борце самалёта не было надзвычайнай сітуацыі, ускосна пацвярджаюць яго пасажыры, апытаныя парталам Delfi: "Канфліктаў не было, перад гэтымі паваротамі самалёта не было скандалаў, ніхто ні з кім не спрачаўся. Толькі калі хлопец [Раман Пратасевіч. — Еўрарадыё] даведаўся, што мы ідзем на пасадку, ён занепакоіўся".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі