Каментарыі на сайце СБ да праграмы Лукашэнкі: Так жыць нельга. Нізы ўжо не могуць

Каментарыі на сайце СБ да праграмы Лукашэнкі: Так жыць нельга. Нізы ўжо не могуць

Да праграмы Аляксандра Лукашэнкі, апублікаванай на сайце "СБ: Беларусь сегодня", з'яўляюцца негатыўныя каментарыі. 

Кіраўніку краіны задаюць нязручныя пытанні:

Пра мясцовую ўладу

"Я не ўбачыў выбараў мясцовых органаў кіравання... Калі гэтага не будзе, то развівацца будзе толькі Мінск, усе на Мінск будуць працаваць, і перыферыя разваліцца... прызначэнцы, як паказвае вопыт, даюць справаздачу перад цэнтральнай уладай тэкстам, напісаным ружовымі чарніламі ў ружовых акулярах".

Пра пенсіі

"Сёння атрымала пенсію, прыкінула, каму і за што аддаць трэба, і падумала, што далей так жыць нельга. Нізы ўжо не могуць... На мяжы. Задумайцеся, у каго дзясяткамі мільёнаў даходы ў месяц".

Пра заробкі маладым спецыялістам

"У правінцыі многія работнікі, у тым ліку з вышэйшай адукацыяй, атрымліваюць зарплату меншую, чым іх бацькі пенсію, а ім трэба яшчэ сем'і ўтрымліваць, вырашаць кватэрнае пытанне і інш. Якая перспектыва іх чакае, калі пакінуць усё як ёсць?!"

Пра чыноўнікаў

"Цэнтралізацыя ўлады шкодная тым, што пры ёй прысутнічае лабізм пры развіцці асобных тэрыторый і кіраўнікі, чыноўнікі менш за ўсё клапоцяцца пра заработную плату мясцовых жыхароў, а больш клапоцяцца аб лаяльнасці цэнтра..."

Пра павольнасць

"Думкі, да якіх мы ішлі 20 гадоў".

Траціна каментарыяў "За" — гэта пахвала без канкрэтыкі:

"Выдатная перадвыбарная праграма. Дай Бог нам разам выканаць усе нашы планы. Я веру ў цябе, мая родная Беларусь".

Выступ Таццяны Караткевіч на канале Еўрарадыё на Youtube праглядзела 10 тысяч чалавек. Каментатары вінавацяць яе ў:

Маленькіх даходах

"Адкуль узялі яе? Хто ёй пісаў прамову? Яна кажа перад краінай ці перад сяброўкамі? Якое развіццё? У яе ёсць грошы, з дапамогай якіх яна зможа адразу аплаціць усе крэдыты? Уся яе прамова - гэта быццам трапіў на зборышча “Арыфлэйм".

І папулізме

"Народ, давайце сур'ёзна, не звяртаючы ўвагу на БЧБ і тое, што яна дзяўчына, вы што, рэальна верыце ў гэтую танную пастаноўку з жэстамі з "Алана Піза" і завучанымі фразамі пра ўсё і ні пра што?"

Пазітыўных каментарыяў пад выступам Караткевіч палова. Але тут жа сумневы ў падліку галасоў:

"Калі б у нас быў рэальны падлік галасоў на выбарах, яна б перамагла, упэўнены. Спадзяюся ў наступным выступе Караткевіч закране тэму фальсіфікацый і як быць сотням тысяч людзей, якія хацелі б за яе прагаласаваць, але не будуць, бо разумеюць, што іх галасы проста перакладуць у стопку да ўсім вядома каго".

Сяргея Гайдукевіча на канале Еўрарадыё на Youtube паглядзела 3,5 тысячы. У каментарыях кандыдата вінавацяць у:

Плагіяце

"Мне здаецца, што практычна ўся яго прамова экспрапрыяваная ў дзейнага прэзідэнта краіны".

Агітацыі за Лукашэнку

"Слаба, падачы няма... Прасачыце за яго інтанацыяй! Калі кажа: "Дзякуй Аляксандру Рыгоравічу", гучыць як агітацыя".

І хваляць за прафесіяналізм

"Самы адэкватны кандыдат. Ён не можа растлумачыць простай мовай, таму што ён прафесіянал. Ён ведае, што і як рабіць. І ў яго ёсць партыя. Гатовая сістэма, якую ён можа паставіць замест старой".

Праграму Мікалая Улаховіча на сайце "СБ: Беларусь сегодня" абмяркоўваюць неахвотна і крытыкуюць за:

Папулізм

"Годнасць, даступнасць, эфектыўнасць і патрыятызм". Усё гэта, вядома, неабходна, але не агучаны механізм рэалізацыі, так бы мовіць, погляд на праблему знутры".

І хваляць… за падтрымку Лукашэнкі

"Я думаю, што Лукашэнка возьме многае з яго праграмы, бо ў іх вельмі шмат агульнага. Адказ крыецца ў рашэнні выбаршчыкаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі