Кампанія салідарнасці і... Чым жыве Беларускі ПЭН-цэнтр сёння?

Кампанія салідарнасці і... Чым жыве Беларускі ПЭН-цэнтр сёння?

Новы год для Беларускага ПЭН-цэнтра пачаўся не з клопатаў пра творчасць, а з кампаніі салідарнасці з творцамі. За ўдзел у акцыях у абарону незалежнасці Беларусі вялікія штрафы атрымалі былы старшыня ПЭН-цэнтра пісьменнік Уладзімір Някляеў і сябра Рады гэтай арганізацыі Уладзімір Арлоў. Рашэннем суда Някляеў атрымаў 810 рублёў штрафу, Арлоў — 540 рублёў. Справу яшчэ аднаго былога старшыні і дзейнага сябра Рады ПЭН-цэнтра перакладчыка Лявона Баршчэўскага суд накіраваў у РУУС на дапрацоўку. Распачалася кампанія па зборы сродкаў на дапамогу па выплаце штрафаў, атрыманых літаратарамі.


Як творчая арганізацыя ставіцца да грамадскай актыўнасці сваіх сяброў і ці здольныя пісьменнікі салідарызавацца? Ці прывядзе змена кіраўніцтва ПЭН-цэнтра да змен у дзейнасці арганізацыі?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае першая намесніца старшыні Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі