Канаплёў: "Мы... прадстаўнікі былой адзінай дзяржавы, Рэчы Паспалітай"

Канаплёў: "Мы... прадстаўнікі былой адзінай дзяржавы, Рэчы Паспалітай"

Гандбольныя федэрацыі Беларусі, Польшчы і Літвы падпісалі мемарандум пра намер правесці мужчынскі чэмпіянат Еўропы-2026. Да наступнага года яны збіраюцца падпісаць "дарожную карту", а ўжо ў 2021-м на кангрэсе Еўрапейскай федэрацыі гандбола можа быць прынятае рашэнне.

"Каб перамагчы, трэба прайсці вельмі вялікі і цяжкі шлях, цытуе словы старшыні Беларускай федэрацыі гандбола Уладзіміра Канаплёва "Прессбол". — ...Мы як прадстаўнікі былой адзінай дзяржавы, Рэчы Паспалітай, вырашылі паспрабаваць, паглядзець, што ў нас атрымаецца на фоне іншых еўрапейскіх краін".

Дарэчы, ідэя аб'яднаць высілкі трох федэрацый належыць кіраўніку польскай федэрацыі гандбола Анджэю Красніцкаму.

Канаплёў: "Мы... прадстаўнікі былой адзінай дзяржавы, Рэчы Паспалітай"
БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі