Канфлікт з-за паркоўкі ў Мінску трапіў на відэа
Канфлікт з-за паркоўкі ў Мінску трапіў на відэа. На ім відаць, як мужчына б'е нагой па бакавым люстэрку чужога легкавога аўтамабіля. Прэс-служба сталічнай міліцыі паведамляе, што зламысніка знайшлі. Ім аказаўся 40-гадовы жыхар Мінска. Пошук пачаўся пасля таго, як у міліцыю звярнуўся 30-гадовы кіроўца. Паводле яго слоў, ён сваёй машынай заблакаваў некалькі прыпаркаваных аўтамабіляў. Уладальнік аднаго з іх абурыўся і ўдарыў нагой па капоце чужога легкавіка.
Праз некалькі хвілін з'явіўся кіроўца і адагнаў сваю машыну. Але абураны мужчына паспеў ударыць нагой па люстэрку. Страты ад яго дзеянняў ацанілі на 300 рублёў. Раней мінчук не меў праблем з законам. Якое пакаранне яго чакае, пакуль невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.