Кангрэс ЗША заклікаў Белы дом выключыць Расію з G8
Палата прадстаўнікоў кангрэса ЗША прыняла рэзалюцыю, у якой асудзіла дзеянні Расіі ў дачыненні Украіны.
Акрамя выключэння Расіі з G8 прапануецца ўвесці візавыя і эканамічныя санкцыі. Як адзначае РІА "Новости", дакумент мае рэкамендацыйны характар. За яго прыняцце прагаласавалі 402 кангрэсмена, супраць выказаліся толькі 7.
Кангрэсмены заклікаюць накіраваць у Крым і іншыя рэгіёны Украіны назіральнікаў АБСЕ, а NATO прапануюць спыніць ваеннае супрацоўніцтва з Расіяй, у тым ліку продаж ваеннай тэхнікі. Санкцыі супраць Масквы павінны быць сумеснымі з Еўрасаюзам. Таксама ў рэзалюцыі гаворыцца пра неабходнасць аказання эканамічнай дапамогі Кіеву.
Фота — ria.ru