Каранавірус пацверджаны ў супрацоўніцы мінскай гімназіі №50

Каранавірус дабраўся і да гімназіі / gym50.by
Каранавірус дабраўся і да гімназіі / gym50.by

У сакратара дырэктара мінскай гімназіі №50 каля двух тыдняў таму быў выяўлены COVID-19. 10 супрацоўнікаў установы адукацыі з рознымі дыягназамі — ад прастуды да пнеўманіі — зараз знаходзяцца на бальнічным.

Што тычыцца супрацоўнікаў гімназіі, якія цяпер на бальнічным, то, паводле слоў дырэктара, "не ва ўсіх пнеўманія — ёсць і прастуды, і ВРВІ".

Гімназію №50 для правядзення дэзінфекцыі наведвала санэпідстанцыя. Якія рэкамендацыі ад яе паступілі? Дырэктар параіла ўдакладніць гэта ў самой санстанцыі і ў раённым упраўленні адукацыі.

Коронавирус подтверждён у сотрудницы минской гимназии №50

Начальнік упраўлення па адукацыі Цэнтральнага раёна Яўген Дабранеўскі таксама аказаўся на бальнічным. Еўрарадыё паспрабавала атрымаць каментар у загадчыцы сектара дашкольнай адукацыі Ларысы Федасеевай. Казаць пра сітуацыю яна адмовілася, спаслаўшыся на графік для дзён прыёму наведвальнікаў.

У нас ёсць прыёмны дзень у сераду, сёння мы не прымаем у святле разнастайных момантаў, у тым ліку і ў святле бяспекі. Заняткі працягваюцца. Сітуацыя мяняецца кожны дзень, мы цяпер працуем у тых умовах, якія ўзнікаюць па ходзе.

З упраўлення адукацыі Ларыса Міхайлаўна адправіла нас назад у 50-ю гімназію.

Вы можаце пагаварыць з кіраўніком гімназіі, яна на месцы, яна валодае сітуацыяй.

Аднак у самім упраўленні, гледзячы па ўсім, не вельмі валодаюць сітуацыяй. Бо, як мы ўжо напісалі вышэй, дырэктар гімназіі зараз на бальнічным.

У памяшканні упраўлення адукацыі Цэнтральнага раёна размешчаны аб'явы, якія папярэджваюць аб нейкай "сложившейся ситуации".

Коронавирус подтверждён у сотрудницы минской гимназии №50

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі