Караткевіч прызнала, што летам будзе цяжка сабраць 100 тысяч подпісаў

Прэтэндэнт на кандыдата ў прэзідэнты ад "Народнага рэферэндума" Таццяна Караткевіч пракаментавала Еўрарадыё прапанову ЦВК па прызначэнню прэзідэнцкіх выбараў на больш ранні час — на 11 кастрычніка. Яна мяркуе, што "ўлада баіцца канкурэнцыі" і не дае часу сваім канкурэнтам на тое, каб набраць моцы, вядомасці і каб данесці выбаршчыкам свае праграмы. Да таго ж, перанос кампаніі па зборы подпісаў на сезон адпачынкаў ускладняе задачу збору неабходных для рэгістрацыі 100 тысяч подпісаў.

Фядута: Шанцы сабраць 100 000 подпісаў ёсць толькі ў Лябедзькі і Статкевіча

Караткевіч: “Я памятаю выбарчую кампанію ў парламент 2012 года і тое, як цяжка ў летні час было знайсці беларусаў у горадзе. Але тыя дэпутаты, якія будуць прымаць рашэнне па даце выбараў, гэтага не ведаюць, бо не бралі дзелу ў сапраўднай перадвыбарчай барацьбе і будуць на баку прапановы Ярмошынай”.

Па словах палітыка, яна ўжо распачала сваю перадвыбарчую кампанію і шмат ездзіць па рэгіёнах, сустракаецца з людзьмі. Перанос даты выбараў, кажа Караткевіч, прымусіць яе зрабіць графік паездак больш насычаным.

Чавусаў: ЦВК вырашыла ўскладніць апазіцыі задачу па зборы подпісаў

ЦВК прапануе правесці прэзідэнцкія выбары 11 кастрычніка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі