Карціну прадалі з аўкцыёна за $1,4 млн — і яна адразу самазнішчылася

Карціну прадалі з аўкцыёна за $1,4 млн — і яна адразу самазнішчылася

Карціна Бэнксі “Дзяўчынка з паветраным шарам” самазнішчылася адразу пасля таго, як яе прадалі з аўкцыёна Сотбіс за 1,4 мільёна долараў.

Як піша выданне Daily Mirror, першапачаткова карціну ацэньвалі ў 250-400 тысяч долараў, але потым кошт істотна ўзляцеў. Гэты экзэпляр карціны, напісаны акрылавай фарбай на халсце, мастак стварыў у 2006 годзе.

Карціна размяшчалася ў цяжкоў раме, у якую быў убудаваны шродэр. Як толькі таргі на аўкцыёне скончыліся, апарат уключыўся і разрэзаў карціну на дробныя кавалачкі.

Цяпер прадстаўнікі Сотсбі абмяркоўваюць з пакупніком далейшыя дзеянні. Паводле правілаў аўкцыёна, пакупнік можа адмовіцца ад лота, калі той атрымаў пашкоджанні. Але не выключана, што такая акцыя з разразаннем карціны толькі павялічыць яе кошт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі