Карэспандэнта “Новай газеты” пакуль не будуць высылаць з Расіі

Карэспандэнта “Новай газеты” пакуль не будуць высылаць з Расіі

Карэспандэнта “Новай газеты” Алі Феруза (сапраўднае імя Худабердзі Нурматаў) пакуль не будуць высылаць з Расіі. Маскоўскі гарадскі суд прыпыніў рашэнне Басманнага суда. Прычына — рашэнне Еўрапейскага суда па правах чалавека. Аднак да канчатковага вырашэння справы Алі Феруз будзе знаходзіцца ў спецыяльнай установе часовага ўтрымання замежных грамадзян, піша “Новая газета”.

Басманны суд расійскай сталіцы прыняў рашэнне аб прымусовай высылцы аўтара “Новай газеты” з Расіі ва Узбекістан 1 жніўня. Здарылася гэта пасля таго, як на Феруза склалі пратакол аб парушэнні замежнікам рэжыму знаходжання ў Расійскай Федэрацыі. У судзе карэспандэнт заявіў, што не прызнае сваёй віны. Яшчэ да затрымання ён падаў у суд апеляцыйную скаргу на адмову МУС аб прадстаўленні яму часовага прытулку на тэрыторыі Расіі. Да яе разгляду Алі Феруз мог законна знаходзіцца ў РФ. Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў высылаць яго ва Узбекістан да вынясення рашэння па яго скарзе ў гэтым судзе.

Карэспандэнта “Новай газеты” пакуль не будуць высылаць з Расіі
Фота: novayagazeta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі