Карл Більт: Дыскусія пра колькасць палітвязняў у Беларусі недарэчная

У Мінску з аднадзённым візітам знаходзіцца экс-міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт. Ён прыехаў у складзе дэлегацыі экспертаў з Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах. У інтэрв'ю БелаПАН і парталу tut.by Більт зазначыў, што дыскусія пра колькасць палітвязняў у Беларусі недарэчная і непрымальная, бо важна, каб іх не было.

"Любая яе колькасць палітвязняў, акрамя нуля, непрымальная. Дакладная іх колькасць у цяперашні момант не важная. Важна, каб іх не было зусім", — заявіў палітык.

Па словах Більта, няма прыкметаў таго, што ЕС гатовы заплюшчыць вочы на ​​праблемы з дэмакратыяй і правамі чалавека ў Беларусі, каб атрымаць магчымасць вывесці яе з-пад уплыву Расіі. Але ён адзначыў, што Беларусь не паддалася расійскаму ціску падчас расійска-грузінскага канфлікту. І зараз такі ж ціск аказваецца ў сувязі з украінскімі падзеямі.

Гаворачы пра Усходняе партнёрства, дыпламат адзначыў, што ў рамках гэтай праграмы Беларусь пакуль з'яўляецца аўтсайдарам ў адносінах з ЕС. На Рыжскім саміце Усходняга партнёрства, як думае Більт, большая ўвага будзе надавацца якраз адносінам ЕС з Грузіяй, Малдовай і Украінай.

Па словах Більта, па выніках візіту ў Беларусь эксперты падрыхтуюць справаздачу з рэкамендацыямі для Еўрасаюза наконт развіцця адносін з Беларуссю.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі