КДБ дадаў у "тэрарыстычны спіс" яшчэ сем чалавек

КДБ Беларусі / РИА Новости
КДБ Беларусі / РИА Новости

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі абнавіў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці" — там з'явіліся прозвішчы яшчэ сямі чалавек, пішуць праваабаронцы.

"Тэрарыстам" прызналі Дзяніса Максімава. У кастрычніку яго асудзілі на 2 гады калоніі за каментар у інтэрнэце па "справе Андрэя Зельцэра". Максіма абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады і распальванні сацыяльнай варожасці. У "тэрарыстычны спіс" таксама дадалі Сцяпана Талкачова (яго таксама судзілі за каментар па "справе Зельцэра") і Івана Супрунчыка, які па версіі следства перадаваў "дэструктыўным каналам" інфармацыю пра сваяка-сілавіка.

Таксама ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці" дадалі Ігара Хрыстафорава, Паўла Ганчарука, Сяргея Фісюка і ўжо другі раз Вольгу Цыбульскую. Па словах праваабаронцаў, жанчыну ўнеслі ў тэрарыстычны спіс яшчэ ў верасні, а цяпер прадублявалі.

На дадзены момант у "тэрарыстычным спісе" беларускага КДБ 958 чалавек, з іх 213 — беларусы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі